Аварыя на МКАД

16 октября 2019
Аварыя на з’ездзе з кальцавой. На скрыжаванні з вуліцай Бабушкіна сутыкнуліся легкавая і грузавая машыны. Паводле папярэдніх звестак, "сітраэн" паварочваў налева на зялёны сігнал і не прапусціў грузавы "хюндай", які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Вадзіцеля легкавога аўто - 20-гадовую дзяўчыну - заціснула ў салоне. Пацярпелую вызвалілі ратавальнікі. З траўмамі яна ў бальніцы.