Аварыя на Мінскай кальцавой у раёне Уручча

26 апреля 2019

Вадзіцель маршруткі пратараніў загараджальныя блокі на месцы рамонту дарогі. Па словах відавочцаў,  мікрааўтобус рухаўся па кальцавой на высокай хуткасці, вадзіцель не заўважыў знакі і не змог зразумець, дзе менавіта мяняюць дарожнае пакрыццё.

Як удакладняюць ў ДАІ, пасажыраў унутры маршруткі на момант аварыі не было. Вадзіцеляў просяць быць больш уважлівымі на ўнутраным кальцы МКАД у раёне моста над вуліцамі Гінтаўта і Усіхсвяцкай, дзе працягваюцца рамонтныя работы.