Аварыя на Мінскай кальцавой

7 марта 2017

У раёне Малінаўкі на перасячэнні МКАД і вуліцы Касманаўтаў грузавік з газіроўкай знёс трактар. Вадзіцель апошняга шпіталізаваны.

Папярэдне грузавік і трактар сутыкнуліся з-за незахавання дыстанцыі. У выніку частка грузу апынулася на праезнай частцы - гэта каля 400 бутэлек з напоем.

З-за афармлення ДТЗ затор на кальцавой расцягнуўся на некалькі кіламетраў. Былі перакрытыя дзве паласы, і гэта ў гадзіну-пік, калі большасць вадзіцеляў выязджае на працу.

Паводле інфармацыі партала "Яндэкс", пробкі на момант здарэння дасягалі 9 балаў. Зараз сітуацыя ў Мінску спакойная - тры балы. Няпростыя ўмовы надвор’я паўплывалі на складаны трафік у горадзе - было мноства дробных ДТЗ.

Складаная дарожная сітуацыя і ў рэгіёнах краіны. У Гродне, дзе днямі быў пабіты тэмпературны рэкорд па цяпле, за мінулыя суткі выпала траціна месячнай нормы. Сёння ў краіне таксама ідуць моцныя дажджы. Але ўжо заўтра надвор'е палепшыцца, чакаюцца невялікія ападкі і будзе цёпла.