Аварыя на гонках у Віцебскім раёне

22 октября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Віцебскім раёне: падчас спаборніцтваў па аўтакросе спартыўны багі збіў двух суддзяў. 35-гадовы гоншчык са Смаленска не справіўся з кіраваннем і выехаў на пясчаны выступ. Аварыю на мабільныя тэлефоны знялі гледачы. У выніку 52- і 46-гадовы мужчыны атрымалі траўмы.

Паводле інфармацыі СК, зараз іх жыццям нішто не пагражае. Вадзіцель не пацярпеў. Пасля здарэння два заезды былі адмененыя.

Праводзіцца праверка. Вядома, што смаленскаму гоншчыку траса была добра знаёмая.