Аварыя на Даўгінаўскім тракце ў Мінску

14 декабря 2016

Машыны рухаліся з боку МКАД у адным напрамку. У Opel загарэўся левы паваротнік, вадзіцель Saab паспрабаваў абагнаць яго па правай паласе. І ў гэты момант Opel рэзка даў направа. Ад удару першы аўтамабіль развярнула, а другі апынуўся за межамі праезнай часткі. Траўміраваны пасажыр. Прычыны высвятляюцца.