Аварыя з-за няўважлівасці

1 декабря 2016

Дарожная сітуацыя ў Мінску ў гэтыя хвіліны з-за неспрыяльнага надвор'я даволі складаная. З-за ДТЗ утвараюцца заторы. Так,  з-за аварыі на вуліцы Аранскай ДАІ раіць выбіраць аб'язны маршрут.

У сталіцы аўтобус 61-га  маршруту наехаў на прыпаркаваную фуру. Грамадскі транспарт рухаўся па вуліцы Сяліцкага. У выніку аварыі  вадзіцель  і пасажыры не пацярпелі. На вадзіцеля аўтобуса складзены адміністрацыйны пратакол.