Сутыкнення дзвюх машын у Смалявіцкім раёне

22 февраля 2018

Складаныя ўмовы надвор'я сталі прычынай сутыкнення дзвюх машын у Смалявіцкім раёне. Вадзіцель аўтамабіля Citroen дапусціла занос і выехала на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнулася са Skoda. У выніку аварыі пацярпела дзіця, аднак шпіталізацыя хлопчыку не спатрэбілася. Ён знаходзіўся ў спецыяльным крэсле. Імаверная прычына ДТЗ - няправільны выбар хуткасці руху.

Адразу пяці аўтамабілям у Мінску давядзецца прайсці рамонт. Усе яны адначасова пацярпелі на вуліцы Мястроўскай, дзе на іх ўпаў маніпулятар ад смеццявоза. ДАІ праводзіць праверку.

У сваю чаргу сіноптыкі абяцаюць у найбліжэйшыя дні ўзмацненне маразоў. У такое надвор'е Дзяржаўтаінспекцыя заклікае быць больш уважлівымі і захоўваць меры бяспекі на дарогах.