Пяць жанчын загінулі ў ДТЗ у Калінкавіцкім раёне

14 ноября 2018

Складаныя пагодныя ўмовы сёння сталі прычынай адразу некалькіх буйных ДТЗ у Беларусі. Так, у Калінкавіцкім раёне загінулі пяць жанчын - там сутыкнуліся "фальксваген" і МАЗ з прычэпам. Кіроўца мікрааўтобуса ў рэанімацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Пры гэтым на колах машыны была ўсталяваная летняя гума. На месцы працуюць следчыя. Яшчэ адно здарэнне з пасажырамі: у Аршанскім раёне перавярнуўся аўтобус. Ніхто не пацярпеў.