Аварыі на вуліцах Мінска

26 июня 2018

Не саступіў дарогу. Сёння раніцай у сталіцы па вуліцы Машынабудаўнікоў ВАЗ паварочваў налева і сутыкнуўся з сустрэчным КІА. Вадзіцель ВАЗа ў выніку аварыі атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі.

Яшчэ адна аварыя здарылася на вуліцы Даўгабродскай з боку завулка Казлова. Маладая жанчына-вадзіцель не разлічыла хуткасць, з-за чаго не вытрымала дыстанцыю і стала віноўнікам ДТЗ з удзелам чатырох аўто. Абышлося без пацярпелых.