Анархісты прызналіся, што закідалі падатковую інспекцыю кактэйлямі Молатава

28 марта 2017

Падатковую інспекцыю ў Гомелі кактэйлямі Молатава закідалі анархісты - аб чым самі ж сёння заявілі.

Прадстаўнікі "Групы абураных анархістаў" на канале YouTube апублікавалі відэа, на якім зняты момант, калі бутэлька з запальнай сумессю, так званы кактэйль Молатава, ляціць у акно мясцовай падатковай інспекцыі. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ноччу 24 сакавіка. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў міліцыю раніцай. Следчым камітэтам прадаўжаецца расследаванне крымінальнай справы па факце наўмыснага пашкоджання чужой маёмасці.

Прадстаўнікі ведамства просяць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым здарэнні, звярнуцца да праваахоўнікаў: 8-033-399-20-57 альбо 102. Відэа прылучана да матэрыялаў крымінальнай справы.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі: "Следчыя і аператыўныя супрацоўнікі ў цесным узаемадзеянні здзяйсняюць працу па гэтай крымінальнай справе, адпрацоўваецца некалькі версій здарэння. Акрамя таго, інфармацыя, якая паступае, аператыўна аналізуецца праваахоўнымі органамі".

Варта адзначыць, што апошні раз беларускія анархісты сумна праславіліся на акцыі ў Мінску 15 сакавіка. Група маладых людзей прыняла ўдзел у мітынгу і шэсці, схаваўшы свае твары пад маскамі, што катэгарычна забаронена законам.

Міліцыянеры некалькі разоў папярэдзілі ўсіх, хто спрабаваў застацца невядомым, што яны будуць прыцягнутыя да адказнасці, калі не знімуць маскі з твару. Анархісты не паслухаліся і некаторыя з іх пазней былі затрыманыя.

Тады на абарону анархістаў стаў цэлы шэраг недзяржаўных прапагандысцкіх інтэрнэт-выданняў, разгарнуўшы цэлую кампанію па адбельванні парушальнікаў пад ужо звыклым для іх лозунгам "Яны ж дзеці!" А некаторых не ўпэўніла нават апублікаванае відэа - рэдакцыйныя пінкертоны пасля ўсебаковага расследавання назвалі яго дзіўным.