Афера на мільён

22 мая 2017

Сталічныя праваахоўнікі затрымалі жыхара Мінска, які падазраецца ў махлярстве.

Паводле версіі міліцыі, мужчына вырашыў адкрыць уласны бізнес па продажы аўтазапчастак і камплектуючых. Вядома, што раней ён працаваў у гэтай сферы і ведаў, як яна функцыянуе. Праўда, для хуткага працэсу неабходныя былі інвестары. Такіх знайшлося нямала, укладанні ў новую перспектыўную справу паступалі перыядычна. Унёскі за два гады склалі мільён долараў. Паводле матэрыялаў справы, ніякага бізнесу аферыст не планаваў, зрэшты, як і аддаваць даўгі.

Аляксандра Папова, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама: 

"Каб ён адразу пачаў прыносіць прыбытак, новаспечаны бізнесмен актыўна ўзяўся за пошукі інвестараў - прапаноўваў знаёмым і сябрам укладваць грошы ў развіццё прадпрыемства і атрымліваць адпаведныя дывідэнды. Ашуканец з энтузіязмам прымаў грашовыя сродкі, аднак вяртаць іх, а тым больш прымнажаць зусім не збіраўся. Атрыманыя ў доўг сумы вар'іраваліся ад 3 тысяч долараў да 600 тысяч".

У дачыненні да затрыманага ўзбуджана 15 крымінальных спраў па артыкуле "Махлярства". Праваахоўнікі мяркуюць, што вядома далёка не пра ўсіх пацярпелых. Літаральна напярэдадні ў міліцыю звярнуўся яшчэ адзін чалавек, які распавёў, што і ён пазычыў 23 тысячы долараў. Калі і вы пацярпелі ад дзеянняў аферыста, тэлефануеце ў міліцыю.