Здарэнні

16.02.2023 07:30
|  У свеце

У ЗША адбылося хімічнае ДТЗ. У Арызоне перакуліўся грузавік з азотнай кіслатой, якая вылілася на дарогу. У тэрміновым парадку эвакуіравалі найбліжэйшыя раёны - магістраль перакрылі.

14.02.2023 17:08
|  У свеце

Пошукава-выратавальным атрадам у Турцыі атрымалася выратаваць з-пад завалаў больш за 8 тысяч чалавек, заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган.

14.02.2023 16:40
|  Грамадства

Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння ў сталіцы. Аўтамабіль трапіў у асвятляльную мачту на вуліцы Гусоўскага.

13.02.2023 13:30
|  У свеце

Колькасць ахвяр землетрасення ў Турцыі і Сірыі працягвае расці: загінуўшых ужо больш чым 33 тысячы, пацярпелых звыш 100 тысяч.

12.02.2023 15:10
|  У свеце

12 лютага ў турэцкім Хатаі дасталі з-пад завалаў дваіх дзяцей, аднаму з якіх усяго 7 месяцаў. Таксама ўдалося выслабаніць 35-гадовага мужчыну.

12.02.2023 14:20
|  У свеце

У Грузіі адбыліся два землетрасенні з інтэрвалам у некалькі хвілін магнітудай 4,4 і 3,3. Гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр сейсмічнага маніторынгу, піша РІА Навіны.

10.02.2023 17:10
|  Грамадства

Небяспечны манеўр прывёў да дарожна-транспартнага здарэння. Вадзіцель Renault пенсійнага ўзросту сёння раніцай рухалася па вуліцы Маякоўскага ў сталіцы, падчас перастраення 75-гадовая жанчына не пераканалася ў правільнасці сваіх дзеянняў і, каб пазбегнуць сутыкнення з іншым аўто, выехала за межы праезнай часткі.

09.02.2023 13:15
|  Грамадства

Байцы спецыяльнага атрада "ЗУБР" выцягнулі з-пад абломкаў дома турэцкую дзяўчыну - першыя кадры выратавання беларускімі спецыялістамі паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

09.02.2023 08:17
|  У свеце

Выбух газу ў жылым доме ў Новасібірску. Адзін чалавек загінуў, восем пацярпелі. Пад заваламі могуць заставацца яшчэ мінімум тры чалавекі.

09.02.2023 07:30
|  У свеце

Турцыю працягвае трэсці. Чарговае землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося на ўсходзе краіны. Нягледзячы на небяспеку, пошукава-выратавальныя работы не спыняюцца ні на хвіліну.

08.02.2023 16:20
|  У свеце

У Японіі ўпершыню за 5 гадоў ізноў пачаў вывяргацца вулкан Сакурадзіма на востраве Кюсю. Слуп попелу і дыму ўзняўся на вышыню 2,5 кіламетра.

08.02.2023 13:30
|  У свеце

Пасольства Беларусі ў Турцыі паведамляе, што адна з беларусак знаходзіцца ў бальніцы ў горадзе Антак’я. Яе муж - грамадзянін Турцыі - памёр у бальніцы.

06.02.2023 18:00
|  Здарэнні

Шэсць аўто сутыкнуліся сёння ў Мінску. Здарылася гэта на вуліцы Варанянскага. 65-гадовая вадзіцель рухалася ў напрамку вуліцы Валадзько і не справілася з кіраваннем.

06.02.2023 10:28
|  Грамадства

Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых ад землетрасення ў Турцыі не выяўлена, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

06.02.2023 10:25
|  Грамадства

Пасольства Беларусі ў Сірыі ўдакладняе інфармацыю, ці ёсць беларуcы сярод пацярпелых у выніку землетрасення ў паўночных раёнах Сірыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

06.02.2023 09:40
|  У свеце

Тэрміновая інфармацыя з Турцыі. У рэспубліцы ідзе выратавальная аперацыя. Аб'яўлена надзвычайная сітуацыя. Расце колькасць ахвяр разбуральнага землетрасення.

02.02.2023 18:06
|  Грамадства

Высвятляюцца акалічнасці аварыі на МКАД. Там сутыкнуліся тры аўтамабілі. Здарылася гэта на 6-м кіламетры кальцавой магістралі, у раёне вуліцы Ілімскай.

31.01.2023 11:10
|  У свеце

Страляніна ў ЗША - невядомыя на аўто адкрылі агонь з усіх вокнаў па пешаходах у жылым квартале Лейкленда. Дзесяць чалавек атрымалі раненні.

25.01.2023 09:00
|  У свеце

Няўрадавая арганізацыя "Камітэт абароны прэсы", што базіруецца ў Нью-Ёрку, апублікавала звесткі аб журналістах, якія загінулі ў свеце ў 2022 годзе.

24.01.2023 16:17
|  Грамадства

Здарылася гэта на вуліцы Казінца, вадзіцель рухаўся з боку вуліцы Брэсцкай.  У выніку  ўчыніў наезд на 70-гадовую жанчыну.

20.01.2023 12:00
|  Грамадства

На Мазырскім НПЗ адбыўся пажар. Сігнал аб узгаранні паступіў ратавальнікам у чацвер, 19 студзеня, у 23:41, паведамляе Sputnik, спасылаючыся на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

19.01.2023 13:10
|  Здарэнні

6 тысяч долараў на выратаванне нявесткі. Такую суму аддала жанчына ў Мінску тэлефонным махлярам. На дамашні нумар пенсіянерцы патэлефанавала дзяўчына, назвалася жонкай яе сына і паведаміла, што трапіла ў ДТЗ.

18.01.2023 10:50
|  У свеце

У ЗША з пачатку года зафіксавана ўжо 30 выпадкаў масавай страляніны. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрнэт-архіва фактаў гвалту з прымяненнем агнястрэльнай зброі.

16.01.2023 18:00
|  Здарэнні

Складаныя дарожныя ўмовы з-за мокрага снегу і дажджу захоўваюцца ў беларускай сталіцы і вобласці і прыводзяць да ДТЗ

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя