8 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі

7 апреля 2017

Такі прысуд вынес Мінскі гарадскі суд 16-гадоваму падлетку, які напаў з нажом на сваю настаўніцу. Нагадаем, інцыдэнт у 74 гімназіі адбыўся ў маі мінулага года. Хлопец нанёс выкладчыку рускай мовы і літаратуры 17 удараў нажом. З моманту затрымання Данат Скакун знаходзіцца пад вартай. Суд жа пачаўся 13 лютага і працягваўся практычна два месяцы. Усе судовыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. На абвяшчэнне вердыкта журналістаў не пусцілі і сёння, але нашай здымачнай групе ўсё ж атрымалася пагутарыць з пракурорам, якая падтрымлівала абвінавачанне.

Вольга Герасімовіч, дзяржаўны абвінаваўца: "Судовай калегіяй па крымінальных справах пастаноўлены абвінаваўчы прысуд у дачыненні Скакуна Даната Валер'евіча, у адпаведнасці з якім ён прызнаны вінаватым у замаху на наўмыснае забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці. Скакуну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 8 гадоў з адбываннем тэрміну ў выхаваўчай калоніі".

Вердыкт Феміды ўступіць у законную сілу праз 10 сутак пасля таго, як копію пастановы суда на рукі атрымаюць адвакат і дзяржабвінаваўца.