7 сур'ёзных аварый на дарогах Мінскай вобласці

8 ноября 2017

Вынікі вялікіх выхадных. 7 сур'ёзных аварый на дарогах Мінскай вобласці. 2 чалавекі загінулі, 8 атрымалі траўмы рознай цяжкасці.

У Крупках сеў за руль 33-гадовы бяспраўнік, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, машына перакулілася. Вадзіцель загінуў, пасажыр - у рэанімацыі. Як стала вядома, мужчыны рамянямі бяспекі прышпіленыя не былі.

У Мар'інай Горцы легкавая збіла слуп і перакулілася. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі. Мужчына таксама не быў прышпілены. Каб дастаць яго з салона, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Вадзіцель - у бальніцы.