7 чалавек праваліліся пад лёд у Беларусі за паўтара месяца новага года

17 февраля 2019

6 з іх удалося выратаваць супрацоўнікам Асвода, у тым ліку дзякуючы сучаснай тэхніцы. Пераменлівае надвор'е стварае ілюзію трывалага лёду, у такую пастку за зіму траплялі не толькі рыбакі, але нават дзікія жывёліны. Скачкі тэмпературы ствараюць эфект падвойнага лёду, калі паміж яго некалькімі слаямі збіраецца вада. Такім чынам нават вялікая таўшчыня марознага люстэрка не становіцца паказчыкам яго надзейнасці.

Знайсці праблемныя пункты крыштальнага панцыра вадаёмаў адправілася і здымачная група Агенцтва тэленавін. Ці скончыўся вялікі эксперымент поўным правалам пад лёд, даведаемся сёння ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".