Надзвычайнае здарэнне адбылося на птушкафабрыцы ў вёсцы Шынкаўцы. Падчас абходу работнік убачыў густы дым і выклікаў ратавальнікаў. У адной частцы будынка, дзе ўспыхнуў агонь, размяшчалася птушка, а ў другой - салома ў рулонах.
Наталля Жывалеўская, прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Байцамі МНС сумесна з работнікамі аб'екта выратавана каля 2 тысяч галоў птушкі, не дапушчана распаўсюджванне агню на канструкцыі будынка і тэхналагічнае абсталяванне. Цэласнасць будынка не парушаная".
Людзі падчас пажару не пацярпелі. Прычыныўзгарання высвятляюцца. Сярод найбольш верагодных версій – неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.














