4 чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы ў выніку аварыі ў Мінскім раёне

30 марта 2017

Вадзіцель мікрааўтобуса рухаўся па трасе М1 у напрамку Брэста. Аднак няправільна выбраў хуткасць, не вытрымаў дыстанцыю і ўрэзаўся ў грузавік, які рухаўся у спадарожным напрамку і зніжаў хуткасць. У ДТЗ пацярпелі вадзіцель мікрааўтобуса і тры яго пасажыры. Усе яны шпіталізаваны.