48 крымінальных спраў, з іх 22 у Печах, узбуджана па выніках праверкі воінскіх часцей ва Узброеных Сілах Беларусі. Паралельна былі апытаныя 18 тысяч чалавек - былых вайскоўцаў і іх сваякоў. Сёння пра эта заявіў Міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў.
Нагадаем, Следчы камітэт прадоўжыў тэрміны расследавання па справе гібелі радавога Коржыча ў Печах. Паводле звестак ведамства, быў выяўлены шэраг нестатутных адносін і не толькі ў гэтай воінскай часці. Маладыя вайскоўцы і тыя, якія адслужылі вызначаны тэрмін, пачалі даваць паказанні наконт падзей гадавой, двухгадовай даўнасці, сцвярджаючы, што і яны з'яўляліся аб'ектамі насілля з боку калег.