47 аварый з удзелам матацыклаў адбылося з пачатку года

20 июля 2015

47 аварый з удзелам матацыклаў, 7 чалавек загінулі. І гэта толькі з пачатку года. Як ні папярэджваюць гоншчыкаў, яны нярэдка ігнаруюць правілы дарожнага руху. Прычым часцей гэта зусім юныя байкеры. Захопленыя мотарухам хлопцы збіраюць матацыклы літаральна па частках, ездзяць у нецвярозым стане і без правоў.

Алег Цюрын, начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Міналбвыканкама: "З пачатку года супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці выявілі больш за 2.5 тысячы парушэнняў правіл дарожнага руху толькі матацыклістамі. З іх кожны трэці без вадзіцельскага пасведчання і амаль 330 кіроўцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненне да кожнага складзены адміністрацыйныя пратаколы. Амаль 1000 адзінак мотатранспарту дастаўлены на штраф-стаянкі".

Каб пазбегнуць сумнай статыстыкі, ДАІ рэгулярна наведвае юных прыхільнікаў мотаруху. Атрымаць правы на кіраванне матацыклам яны могуць з 16 гадоў. Для гэтага неабходна здаць тэарэтычны і практычны экзамены.