30 чалавек эвакуіравалі падчас пажару ў Мінску на праспекце Незалежнасці

28 марта 2017

Узгаранне здарылася ў падвальным памяшканні пад'езда. Полымя ахапіла смецце і гаспадарчыя рэчы. Побач з месцам узгарання ратавальнікі знайшлі мужчыну ў непрытомным стане. Ён атруціўся дымам. Зараз пацярпелы шпіталізаваны.

Аляксандр Папко, афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі: "Зараз асноўная версія ўзгарання - гэта запаленая свечка, з якой мужчына спусціўся ў склеп, бо там не было святла".

Канчатковую прычыну пажару назавуць спецыялісты пасля высвятлення акалічнасцяў здарэння.