200 аварый адбылося ў першай палове дня

2 ноября 2016

Больш за 200 аварый - і гэта лічба толькі за першую палову дня. Такія звесткі далі ў ДАІ. І ў шэрагу выпадкаў вінаватыя самі вадзіцелі. Сіноптыкі папярэджвалі пра цыклон, але першы снег для шматлікіх стаў нечаканасцю. Да ўмоў надвор’я аказаліся не гатовыя ні шафёры, ні іх машыны. Некаторыя выехалі на дарогу на летняй гуме, што і прывяло да ДТЗ. Таксама адной з прычын такой колькасці здарэнняў стала дыстанцыя.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "У такіх умовах надвор’я вадзіцелі павінны памятаць, што ўжо трэба ездзіць на зімовай гуме, хоць заканадаўства прадугледжвае толькі ў тры зімовыя месяцы, але спецыялісты ў галіне бяспекі дарожнага руху і ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі транспарту гавораць, што пры тэмпературы +8 градусаў і ніжэй неабходна, каб былі менавіта зімовыя шыны".

Вялізныя чэргі сёння назіраюцца і на станцыях шынамантажу. Не ўсе паспелі пераабуцца да з'яўлення снежнага покрыва.