1 800 літраў спірту канфіскавана з пачатку года ў Мінскай вобласці

10 февраля 2020
Амаль 2 000 літраў спірту канфіскавалі байцы БЭЗ з пачатку года ў Мінскай вобласці. Адзін з апошніх выпадкаў - у Слуцкім раёне. 500 літраў і яшчэ 200 бутэлек гарэлкі перавозіў у сваім аўтамабілі мясцовы жыхар. Ёмістасці з алкаголем не былі пазначаныя акцызнымі маркамі нашай краіны. 

Праваахоўнікі адзначаюць, што кантрафакт у Беларусь, як правіла, прывозяць з Расіі. Па апошнім факце праводзіцца праверка. Спірт канфіскаваны, яго даследуюць эксперты, перавозчыка чакае штраф.