17-гадовы бяспраўнік трапіў у ДТЗ

15 мая 2020
Вырашылі пакатацца без дазволу, але не справіліся з кіраваннем! У Мядзельскім раёне 17-гадовы бяспраўнік урэзаўся ў дрэва. Вадзіцель, а таксама 19-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні. Яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Абодвух шпіталізавалі. Машына дастаўлена на штрафную стаянку. Па факце аварыі праводзіцца праверка.