17,5 кілаграма канапель канфіскавалі ў жыхара Бабруйска праваахоўнікі

14 ноября 2015

У арандаваным гаражы ён абсталяваў сапраўдную аранжарэю, дзе і вырошчваў расліну з утрыманнем наркатычных рэчываў. Асвятляльныя прыборы, сістэма паліву і вентыляцыі, спецыяльны грунт - тут усё было прыстасаванае для атрымання пастаяннага ўраджаю. Падчас агляду памяшкання знойдзены і канчатковы прадукт такога "фермерства" - марыхуана. Канфіскавана 36 грамаў наркотыку. Уладальнік незаконнай аранжарэі нідзе не працаваў. Яму пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў. Зараз яго правяраюць на дачыненне да іншых злачынстваў.