15 тысяч долараў за заключэнне новага працоўнага кантракта

24 мая 2018

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі паралімпійцаў затрымана за хабар. Следчы камітэт называе суму 15 тысяч долараў. Гэтыя грошы кіраўніку за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні працоўнага кантракта перадала галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па інваспорце. Дырэктар дала зразумець, што толькі пры ўмове перадачы грошай 37-гадовая жанчына зможа працягнуць працу на пасадзе галоўнага трэнера.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі: "Гэтыя грошы яна перадавала за тое, каб з ёй быў прадоўжаны кантракт на далейшую працу трэнерам у гэтым РЦ. Фактычна дырэктар цэнтра паставіла галоўнага трэнера цэнтра ў такія ўмовы, што без гэтых грошай працоўныя адносіны з цэнтрам працягнутыя не будуць. Адзначу, што гэтыя грошы былі заробленыя трэнерам  за якасную падрыхтоўку спартсменаў-пераможцаў на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане".

За атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ўзбуджана крымінальная справа. Следства будзе хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.