15 нелегальных мігрантаў з В'етнама затрымалі пагранічнікі ў Шчучынскім раёне

24 ноября 2016

Групу людзей праз лес спрабавалі вывесці да беларуска-літоўскай мяжы двое грамадзян Расіі - выхадцаў Чачні.

Пагранкамітэт паведамляе, што падчас затрымання адзін з мужчын паспрабаваў схавацца на беларускай тэрыторыі.

Сяргей Шумейка, прэс-сакратар Гродзенскай пагранічнай групы: "Адзін з правапарушальнікаў паспрабаваў схавацца і сысці ў тылавы раён. Аднак падчас пошукавых дзеянняў начальніку паста паступіў званок ад мясцовага жыхара, які бачыў невядомага ў лясным масіве. Праз лічаныя хвіліны ён таксама быў затрыманы".

Зараз усе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. Складзены адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманых дапытваюць. Як стала вядома, у Беларусь мігранты дабіраліся з Масквы на легкавых аўтамабілях. За гэты год на ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы затрымалі больш за 70 парушальнікаў мяжы.