Фрунзенскі суд сталіцы вынес прыгавор 28-гадоваму наркадылеру з Расіі

10 августа 2017

14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму  з канфіскацыяй маёмасці. Такі прыгавор вынес Фрунзенскі суд сталіцы 28-гадоваму наркадылеру з Расіі. Як паведамляюць праваахоўнікі, ён арганізаваў канал па распаўсюджванні гашышу. Зона пакрыцця - практычна ўвесь Мінск: ад праспекта Незалежнасці да Цнянскага вадасховішча. Падчас агляду па месцы часовага жыхарства, у абвінавачванага было канфіскавана больш чым паўкілаграма рэчыва. Вядома, што наркотык паступаў менавіта з Расіі.

Наталля Аскірка, прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС г. Мінска: "У дачыненні затрыманага было ўзбуджана 4 крымінальныя справы па артыкуле 328 УК РБ "Незаконны абарот наркатычных сродкаў". Вядома, што сваю дзейнасць ён ажыццяўляў на тэрыторыі РБ з верасня 2016 года. Самастойна для аднаго з інтэрнэт-магазінаў".

Яшчэ аднаго прадаўца наркотыкаў затрымалі аператыўнікі: ён таксама працаваў на інтэрнэт-магазін. Аднак выканаць чарговую закладку не паспеў. А яшчэ двух збытчыкаў міліцыянеры затрымалі два тыдні назад.