10 гадоў пазбаўлення волі - прысуд для 21-гадовай жыхаркі Мінскага раёна

25 мая 2020
Дзяўчына прызнана вінаватай у незаконным абароце наркотыкаў. У лютым яе затрымалі,  два з паловай  месяцы ішло следства. За гэты час было даказана, што абвінавачваная працавала на інтэрнэт-магазін па продажы забароненых рэчываў, да затрымання планавала зрабіць больш  за 40 закладак у сталіцы. Як паведамлялася, на працягу месяца абвінавачваная фасавала наркотык дома, пасля адпраўляла ў Мінск для продажу. Падчас вобыску ў яе кватэры быў знойдзены адпаведны арсенал: наркотыкі, шалі, ізаляцыйная стужка і пакеты. Экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва - асабліва небяспечны псіхатроп. Паводле звестак праваахоўнікаў, пражывала асуджаная разам з маці, але тая пра бізнес дачкі не здагадвалася.