Навiны

18.06.2023 11:45
|  Грамадства

Штармавое папярэджанне на сёння аб'явілі беларускія сіноптыкі. Днём на большай частцы Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей тэмпература паветра дасягне 30-31 градусаў.

18.06.2023 11:20
|  У свеце

Сотні актывістаў выйшлі на вуліцы Дрэздэна на мітынг пад лозунгам "Мір і свабода", заклікаючы да дэмакратыі, спынення паставак зброі і сацыяльнай справядлівасці.

18.06.2023 09:45
|  Грамадства

Лепшых медыкаў краіны па традыцыі напярэдадні свята ўзнагародзілі. Толькі ў Брэсцкай вобласці словы падзякі і ганаровыя граматы, а таксама нагрудныя знакі выдатніка аховы здароўя атрымалі каля 50 чалавек.

18.06.2023 09:25
|  Эканоміка

Беларускія селекцыянеры вывелі новыя сарты таматаў і бульбы, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на "МІР24". Спецыялісты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вывелі новы звышураджайны сорт тамата "дывідэнд".

18.06.2023 08:45
|  Прэзідэнт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.

17.06.2023 22:15
|  Грамадства

Якасць абслугоўвання пацыентаў у ФАПе і гарадской бальніцы не павінна адрознівацца. У Дзятлаўскім раёне ўжо адрамантаваныя ўсе ФАПы і амбулаторыі.

17.06.2023 21:11
|  Культура

У іх руках жыцці людзей, кожны дзень яны здзяйсняюць подзвігі ў імя сваіх пацыентаў. Напярэдадні Дня медыцынскага работніка кінападарунак спецыялістам гэтай сферы.

17.06.2023 16:45
|  Здарэнні

Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Магілёўскім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС аблвыканкама. Смяротная аварыя адбылася сёння каля чатырох гадзін раніцы на 21-м км аўтадарогі Сялец - Масток - Дрыбін - Горкі.

17.06.2023 15:37
|  Грамадства

Тэатральны дворык, бібліятэка пад адкрытым небам і класіка ля Ратушы - у Мінску працягваецца летні музычна-турыстычны сезон.

17.06.2023 15:11
|  Грамадства

Карпаратыўны дух мацнее ў Мінскім раёне - работнікі медыя і інфармацыі сёння выбіраюць лепшага ў спартыўных баталіях на базе першакласнага алімпійскага комплексу "Стайкі".

17.06.2023 12:09
|  Грамадства

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" працягвае крочыць па краіне. Трэцім горадам трэцяга сезона форуму стаў Слонім

17.06.2023 10:16
|  Грамадства

Сіноптыкі папярэджваюць пра чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі ў выхадныя дні. З-за гарачага і сухога надвор'я ён аб'яўлены на большай частцы Мінскай вобласці, а таксама месцамі па Віцебскай і Магілёўскай.

16.06.2023 21:45
|  Прэзідэнт

Сур'ёзны разбор кадравай працы прайшоў у Прэзідэнта. У Беларусі наладжана дакладная сістэма кіравання ад Мінска да рэгіёнаў.

16.06.2023 21:43
|  Грамадства

Папулярызацыя культуры і спорту, падтрымка малых гарадоў, а таксама развіццё рэгіянальных брэндаў - усё гэта фестываль "Вытокi".

16.06.2023 21:32
|  Эканоміка

Злучаныя Штаты выкарыстоўваюць сваю валюту як інструмент узброенай барацьбы, гэта падрывае іх становішча ў сусветнай фінансавай сферы.

16.06.2023 19:15
|  Грамадства

Эканоміка Беларусі выйшла на станоўчыя тэмпы росту. ВУП за 5 месяцаў вырас на 0,9 % да такога ж леташняга перыяду. Мінэканомікі адзначае: агульная сітуацыя ў рэальным сектары стабільная.

16.06.2023 18:30
|  Грамадства

Неацэнная праца і адданасць справе. Медыкаў сталіцы ўзнагародзілі з нагоды прафесійнага свята. У зале Палаца Рэспублікі - загадчыкі аддзяленняў, урачы, медсёстры і фельчары.

16.06.2023 17:21
|  У свеце

Другія суткі ў заложніках. Польскія ўлады ўтрымліваюць у самалёце дэлегацыю Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі: службу бяспекі прэзідэнта Рамафосы і журналістаў, якія прыбылі гэтым бортам у Варшаву з мэтай урэгулявання ўкраінскага канфлікту.

16.06.2023 15:59
|  Грамадства

За самаадчуваннем аўтааматараў у спякоту сочыць Дзяржаўтаінспекцыя. На ажыўленых вуліцах і праспектах супрацоўнікі ДАІ праводзяць гутаркі з вадзіцелямі, уручаюць карысныя памяткі пра рух у гарачае надвор'е і дораць запас пітной вады ў дарогу.

16.06.2023 15:09
|  Грамадства

Як падрыхтаваць добрыя кадры для эканомікі краіны, сёння гаварылі на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіла Русага з калектывам Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта ў рамках адзінага дня інфармавання.

16.06.2023 12:10
|  Палітыка

Кадры вырашаюць усё! Ад іх залежыць і эканамічнае развіццё, і дабрабыт людзей. А таму ўдасканальваць кадравую работу - перманентная задача.

16.06.2023 10:20
|  У свеце

Пагроза недахопу газу ў Еўропе ў найбліжэйшыя гады захаваецца, прызнаў старшы саветнік Дзярждэпартамента па энергабяспецы.

16.06.2023 10:00
|  Грамадства

Жлобін, Баранавічы і вось ужо сёння - Слонім. Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алiмпу" працягвае сваё падарожжа па Беларусі.

15.06.2023 22:15
|  Палітыка

Беларусь выступае за шматпалярны, справядлівы свет - з гарантыямі развіцця для ўсіх краін. Гэта заявіў Прэзідэнт, прымаючы даверчыя граматы замежных паслоў.