Беларускі парламент сёмага склікання пачаў сёння сваю працу. У цэнтры ўвагі новага складу Палаты прадстаўнікоў будуць праблемы чалавека.
Навiны
Сінаптычная сітуацыя ў Беларусі: умовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, уначы па Віцебскай вобласці, днём па паўночна-заходняй палове краіны будзе адчувацца ўплыў франтальных падзелаў.
На самой МКС хутка з'явіцца гатэль для робатаў. Яго ўсталююць звонку станцыі, каб прылады, якія рэдка выкарыстоўваюць, не займалі месца ўнутры.
31 снежня застанецца рабочым днём. Урад не падтрымаў прапанову беларусаў зрабіць апошні дзень гэтага года выхадным. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас.
Ён даставіць на арбіту больш за дзве тоны грузу. Гэта ежа і вада, лекі, паліва, абсталяванне для навуковых эксперыментаў
Палата прадстаўнікоў сёмага склікання сёння праводзіць сваё першае пасяджэнне. Па традыцыі ў Авальнай зале Дома ўрада яго адкрыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Палата прадстаўнікоў 7-га склікання пачала сваё першае пасяджэнне. Па традыцыі ў Авальнай зале Дома ўрада яго адкрыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Агонь ужо знішчыў больш як 680 дамоў у штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Там зараз налічваюць 125 ачагоў узгаранняў. З заўтрашняга дня ўлады ўводзяць поўную забарону на развядзенне агню ў 7 рэгіёнах Новага Паўднёвага Уэльса, у тым ліку прыгарадзе Сіднея.
Сярод пастаяльцаў былі замежныя турысты, пажылыя людзі, дзеці і інваліды. Пажарнікі, якія прыбылі на месца, змаглі справіцца з полымем за паўгадзіны.
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў сустрэнуцца ў фармаце адзін на адзін і таксама з удзелам урадавых дэлегацый. Асноўная тэма - інтэграцыйныя дарожныя карты.
На парадку - выбары кіраўніцтва дзвюх палат. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адкрые пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў.
Выставай плакатаў віцебскіх студэнтаў-дызайнераў і канцэртам расійскага струннага квартэта "Акадэмія камернай музыкі" адкрыўся ў Віцебску 31-шы фестываль імя Івана Салярцінскага.
Звыш 50 галодных белых мядзведзяў акружылі пасёлак на Чукотцы. Праз занадта цёплае надвор'е жывёліны пакуль не могуць пакінуць наваколлі сяла Рыркайпій.
Узнагароды 15 лаўрэатам будуць уручаныя 10 снежня. Урачыстая цырымонія па традыцыі пройдзе ў Стакгольмскай філармоніі. Прэмія міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, уручаецца ў Осла.
Пасольства Італіі ў Мінску закрыла сезон культурных падзей. Прычым пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі! Напрыканцы - канцэрт італьянскай музыкі.
Мінскае "Дынама" вяртаецца на "Мінск-Арэну" і ўжо сёння прыме "Поўначсталь" у чарговым матчы рэгулярнага сезона КХЛ. Апанент на тры балы апярэджвае "зубраў" і ідзе 10-ым на Захадзе, беларусы ж замыкаюць турнірную табліцу гэтай канферэнцыі, у 13 балах ад зоны плэй-оф.
Адразу сем беларусаў сёння будуць змагацца за ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. За трэцім днём кантынентальнага форуму ў Глазга таксама можна будзе назіраць на спартыўным канале.
Мноства сацыяльных праектаў, дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У Гомелі ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў ушаноўвалі валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне міратворчых місій. Прадстаўнікі Узброеных сіл Італіі і Беларускага ваеннага ведамства абмеркавалі сумеснае выкананне задач па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі.
Колькасць ахвяр, згодна з апошнімі данымі, вырасла да двух. Зараз ідуць пошукі яшчэ 13 чалавек. Нагадаем, здарэнне ў навучальнай установе адбылося ў сераду.
Там сабраліся дэпутаты і сенатары адразу двух скліканняў. Прэзідэнт падзякаваў саставу, які адыходзіць, і ўзнагародзіў лепшых за актыўную грамадзянскую дзейнасць і ўклад у развіццё парламентарызму.
Палітыка будучыні нашай краіны сёння стала ключавой тэмай у навінавым парадку дня. Заявы, якія гучалі ў Палацы Незалежнасці, словы пажадання ад Прэзідэнта для новаабранага парламента, які будзе прымаць лёсавызначальныя законы, вынікі працы дэпутатаў мінулага склікання і зачын, які яны пакідаюць сваім пераемнікам, і нарэшце, важныя кадравыя перастаноўкі ў Адміністрацыі Прэзідэнта - усё гэта, па сутнасці, і вызначае, якім будзе далей наш шлях.
Літаральна некалькі гадзін таму ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылі выставу Шрагі Царфіна - прадстаўніка Парыжскай школы.
Ператвараць адходы ў даходы змогуць у Пружанскім раёне. Там будуюць завод па вытворчасці пелетаў. Падобныя прадпрыемствы з'явяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны.