Навiны

26.03.2024 15:35
|  Грамадства

У Беларусі павялічаны памер сутачных для службовых камандзіровак. З 6 красавіка ён складзе 12 рублёў. І гэта рост на траціну.

26.03.2024 13:30
|  Спорт

Ганна Сола перамагла ў гонцы праследавання на чэмпіянаце Расіі па біятлоне ў Цюмені. Беларуска адпраўлялася на дыстанцыю шостай з адставаннем амаль 34 секунды ад лідара, але ўжо пасля другога агнявога рубяжа выйшла наперад і лідарства сваё ўжо нікому не аддала!

26.03.2024 13:10
|  У свеце

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў амерыканскім Балтымары. У аўтамабільны мост працягласцю 2 з паловай кіламетры ўрэзаўся грузавы карабель.

26.03.2024 12:20
|  У свеце

Вашынгтон ізноў падвёў свайго саюзніка. Пакет абяцанай на мінулым тыдні фінансавай дапамогі Кіеву на 300 мільёнаў, аказваецца, патрачаны, паведамляе выданне Politico.

26.03.2024 12:00
|  Спорт

"Палескае дэрбі" за пуцёўку ў фінал Кубка Прэзідэнта. Хакеісты "Гомеля" дома прымуць жлобінскі "Металург" у першым матчы паўфінальнай серыі.

26.03.2024 10:45
|  Спорт

"Псіхалагічна было цяжка. У астатніх двух этапах Кубка свету неабходна было трапіць у фіналы, каб зарабіць рэйтынгавыя ачкі" - такім меркаваннем пасля прылёту дахаты падзяліўся беларускі батутыст Іван Літвіновіч, які разам з Віялетай Бардзілоўскай заваяваў алімпійскія ліцэнзіі на гульні ў Парыжы.

26.03.2024 10:30
|  Эканоміка

У Сочы працягвае сваю працу міжнародны форум "Атамэкспа-2024". Сёлета ён стаў рэкордным і па змесце, і па колькасці ўдзельнікаў.

26.03.2024 10:00
|  Спорт

Працягваем хварэць за беларускіх біятланістаў на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені. Нашы спартсмены сёння маюць нядрэнныя шанцы апынуцца ў прызах гонкі праследавання.

26.03.2024 09:30
|  Грамадства

Cёння ў дзённым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" гледачы змогуць успомніць шлях Марыны Васілеўскай і як наша краіна ішла да пілатуемай касманаўтыкі.

26.03.2024 08:40
|  У свеце

Паводле ўдакладненых даных, ахвярамі тэракта ў "Крокус Сіці Холе" сталі 139 чалавек, двое памёрлі ў бальніцах. Пацярпелых - 119.

25.03.2024 22:05
|  Грамадства

Людзі працягваюць несці кветкі і свечкі да стыхійнага мемарыяла ў Падмаскоўі, дзе ў гэтыя хвіліны ратавальнікі працягваюць разбор завалаў.

25.03.2024 21:55
|  Грамадства

Беларусы працягваюць несці кветкі да пасольства Расіі ў Мінску. Страшная трагедыя ў падмаскоўным "Крокус Сіці Холе", якая забрала жыцці сотняў простых людзей, не пакінула абыякавым нікога.

25.03.2024 21:40
|  Эканоміка

Пра бяспеку, эканоміку, агульныя праекты і агульную памяць гаварылі 25 сакавіка ў Мінску. Шырокі двухбаковы парадак дня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з губернатарам Омскай вобласці.

25.03.2024 21:30
|  Грамадства

Здавалася б, усяго адзін палёт, але колькі было да яго. Гэта вялізны крок для незалежнай Беларусі. Эпахальная, гістарычная падзея, якая адбываецца прама зараз.

25.03.2024 21:15
|  Грамадства

За больш чым 60 гадоў каманда Цэнтра кіравання палетамі, што ў падмаскоўным Каралеве, кіравала палетамі ўсіх экіпажаў, правяла легендарную стыкоўку "Саюза" і "Апалона", паспяхова ў аўтаматычным рэжыме выпрабавала "Буран", працавала са станцыяй "Мір" і самае галоўнае - перакінула надзейны мост паміж Зямлей і космасам.

25.03.2024 21:05
|  Грамадства

Першая жанчына суверэннай Беларусі ў космасе. За гістарычным палётам на МКС двое сутак сачыла ўся краіна. Марыну Васілеўскую ў асноўны экіпаж выбралі з некалькіх тысяч прэтэндэнтаў.

25.03.2024 20:37
|  Грамадства

Беларусь адкрытая для супрацоўніцтва ва ўсіх сферах без выключэння! Мінск і Омск абмеркавалі эканамічныя планы на бліжэйшую будучыню.

25.03.2024 19:55
|  Грамадства

Камфортныя транспартныя зносіны  на руку і бізнесу. Тым  больш што мы плануем значна павялічыць агульную гандлёвую скарбонку і за кошт эфектыўнай працы дзеючых сумесных прадпрыемстваў  і новых праектаў.

25.03.2024 19:27
|  Грамадства

Стыкоўка карабля "Саюз МС-25" з МКС прайшла паспяхова. Крыху больш за гадзіну застаецца да  таго часу, калі адчыняцца люкі.

25.03.2024 18:21
|  Спорт

Беларуская грацыя зноў лепшая на планеце. Мінчанка Аліна Гарнасько перамагла на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Грэцыі.

25.03.2024 16:46
|  Грамадства

У школьнікаў пачаліся вясновыя канікулы. Каб юнакі і дзяўчаты не сумавалі, у сталічных цэнтрах дадатковай адукацыі па ўсёй сталіцы працуюць творчыя аб'яднанні.

25.03.2024 14:30
|  Грамадства

У Беларусі працягваецца рэгістрацыя навучэнцаў 11-х класаў на цэнтралізаваны экзамен. Прадоўжыцца яна па 5 красавіка

25.03.2024 12:30
|  Грамадства

Камфорт, зручнасць, а таксама бяспека для пешаходаў і аўтамабілістаў! У Мінскай вобласці - маштабны рамонт дарог у населеных пунктах.

25.03.2024 11:10
|  Грамадства

Сёння, як чакаецца, у 18:10 па мінскім часе карабель "Саюз" прыстыкуецца да ўніверсальнага вузлавога модуля "Прычал" расійскага сегмента МКС.