Cанітарныя службы Мінска фіксуюць актыўнасць кляшчоў. Да медыкаў ужо звярнуліся больш за 20 чалавек. Гэтыя небяспечныя павукападобныя прачынаюцца пры стабільнай тэмпературы вышэй за 5 градусаў.
Навiны
Закласці "Сад памяці" ў знак памяці і падзякі! 40 вечназялёных туй высадзілі сёння ў Барысаве на воінскім пахаванні ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай.
Чалавека года выбралі ў Брэсцкай вобласці. Там падвялі вынікі па галоўных сферах жыцця рэгіёна. Спецыяльна да гэтай падзеі ў аблвыканкаме адрэканструявалі вялікую залу для ўрачыстасцей.
Пляцоўка для канструктыўнага дыялогу бізнесу і ўлады. Мінск сёння прымаў ХХ Асамблею дзелавых колаў Беларусі. Форум сабраў прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў дзяржорганаў.
Добры дзень пачынаецца з правільнага снедання. Такому правілу вучыць пілотны праект "Скажы здароўю - так!" Ініцыятыва стартавала ў 52-й сталічнай школе.
Пенсіянер з Мінска паплаціўся за залішнюю даверлівасць. Мужчына перадаў кур'ерам тэлефонных аферыстаў больш чым 6 тыс
Барацьба з транснацыянальнай злачыннасцю, экстрэмізмам, злачынствамі ў IТ-сферы, нелегальнай міграцыяй. Дэлегацыя беларускай міліцыі - з візітам у В'етнаме.
У Вялікай студыі Дома радыё зноў слухалі ўдзельнікаў Рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусi". Сваю творчасць паказалі народныя калектывы і салісты з усіх рэгіёнаў.
27 красавiка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: атмасферны ціск доўга не мяняецца - надвор'е зменіцца няхутка; калі дзень цёплы - чакай хуткага пахаладання.
Клопат і сацыяльная абарона пажылых - адзін з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. З падзякай ушаноўваем подзвігі і нашых ветэранаў.
Удзел беларускіх спартсменаў у летніх Гульнях у Парыжы застаецца галоўнай мэтай. Пра гэта заявіў кіраўнік НАК Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка падчас адкрыцця III Нацыянальнага форуму атлетаў.
Беларусь сёння ўспамінае трагічную дату ў гісторыі. 37 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, ноччу на Чарнобыльскай АЭС адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа.
Апошняя партыя непрыдатных пестыцыдаў адпраўлена з паўночнага рэгіёна Беларусі ў Германію для экалагічна бяспечнага знішчэння.
Ад кааперацыі да імпартазамяшчэння. Дэлегацыя беларускага ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам за тры дні наведае тры вобласці Расіі: Новасібірскую, Іркуцкую і Свярдлоўскую.
Мерапрыемствам, прысвечаным 37-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі, стала ўскладанне вянкоў і кветак у сталічным парку Дружбы народаў ля памятнага знака "Ахвярам Чарнобыля".
За плячамі ў мастака Юрыя Праскуракова пяць персанальных выстаў, але гэтая - вынік шматгадовай творчасці. У Жодзінскай выставачнай зале прапануюць паглядзець экспазіцыю мясцовага графіка і жывапісца.
Прыхільнікі экатранспарту тэсціруюць свае прылады - уніцыклы, электрасамакаты і гіраскутары. Веласіпедныя сцежкі ў Мінску таксама паступова запаўняюцца аматарамі катання на экасродках індывідуальнай мабільнасці.
Беларускія разлікі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр-М" завяршылі падрыхтоўку на адным з палігонаў Узброеных Сіл Расіі.
Захаваць гістарычную памяць дзеля будучыні краіны. Патрыятычны праект "Спаленыя сэрцы Хатыні" аб'яднаў моладзь Мінскай вобласці.
Пастаўшчыкі радыеактыўнай небяспекі. Лондан перадаў УСУ тысячы снарадаў для танкаў "Чэленджэр-2", у тым ліку з абедненым уранам.
Беларусь сёння ўспамінае трагічную дату ў гісторыі. 37 гадоў назад, 26 красавіка 1986 года, у 01:23 на Чарнобыльскай АЭС адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа, падзяліўшы жыццё мільёнаў людзей на да і пасля.
Міжнародныя пошукава-выратавальныя каманды, якія ліквідавалі наступствы землетрасення ў Турцыі, узнагародзіў Рэджэп Эрдаган.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: калі ўсюды распусціліся залаціста-жоўтыя першацветы - хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дні.
100-годдзе сёлета адзначае царква Святога Духа ў вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Храм - галоўная славутасць невялікага мястэчка з насельніцтвам каля 600 чалавек.













