Навiны

10.05.2023 12:20
|  Грамадства

Вечны агонь як сімвал болю і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Яго запалілі ў Івацэвічах. Напярэдадні ў раённы цэнтр прывезлі часціцу полымя з плошчы Перамогі ў Мінску.

10.05.2023 11:45
|  У свеце

Папулярны вядучы Такер Карлсан вяртаецца! Ён адкрывае ўласнае шоу на платформе "Твітэр". Журналіст, які актыўна выступаў супраць дзеючай адміністрацыі ЗША, раней быў звольнены з тэлеканала "Фокс Ньюс".

10.05.2023 11:10
|  Спорт

Фіналісты Кубка Беларусі па футболе вызначацца сёння. Матчы ў адказ адной другой фіналу турніру пройдуць у двух гарадах краіны.

10.05.2023 10:50
|  У свеце

Памятныя мерапрыемствы да Дня Перамогі адбыліся ў Берліне. Праўда, там паліцыя забараніла выкарыстанне расійскіх флагаў каля савецкіх мемарыялаў, зрабіўшы выключэнне толькі для ветэранаў і дыпламатаў.

10.05.2023 10:35
|  Грамадства

Яркі салют азарыў сцены Брэсцкай крэпасці. Святочныя залпы ў цытадэлі - прыгожая патрыятычная традыцыя. Так у горадзе аддаюць даніну памяці героям, бо менавіта ў крэпасці ў чэрвені 1941-га ішлі жорсткія баі.

10.05.2023 10:15
|  У свеце

Вельмі арыгінальная версіі 9 Мая абнародавана ў Вашынгтоне. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што фашызм у Еўропе перамаглі… амерыканцы.

10.05.2023 09:00
|  Грамадства

Кульмінацыяй святкавання Дня Перамогі ў Мінску стаў гала-канцэрт на Кастрычніцкай плошчы. Якімі былі "Песні міру на вайне"? Творчая эліта краіны падрыхтавала паўтарагадзінную праграму.

10.05.2023 08:40
|  Грамадства

Дзень Перамогі Беларусь адзначыла маштабна. Па ўсёй сталіцы былі абуладкаваныя тэматычныя пляцоўкі. Так, на беразе Свіслачы разгарнуўся салдацкі прывал з палявой кухняй і нават імправізаваным кінатэатрам.

09.05.2023 21:24
|  Грамадства

Вялікае свята са слязамі на вачах з раніцы ахапіла усе куткі нашай Радзімы. Такім радасным і квітнеючым  мы і любім гэты майскі дзень.

09.05.2023 21:19
|  Грамадства

Гэты дзень сапраўды мае вельмі магутны аб'яднаўчы пачатак. І падзея, пра якую зараз пойдзе размова,  прамое таму пацвярджэнне.

09.05.2023 21:03
|  Грамадства

Каб сёння мы маглі радавацца мірнаму небу, у гады ваеннага ліхалецця сваё жыццё аддалі больш за 26 мільёнаў савецкіх людзей.

09.05.2023 20:25
|  Грамадства

Песні пераможнага мая сёння гучалі ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. 50 тыс. чалавек сабраліся на ўрачыстым мітынгу ў Брэсцкай крэпасці.

09.05.2023 18:35
|  Грамадства

Плошча Перамогі ў Мінску - гэта сімвал мужнасці і памяці. Тут ля Вечнага агню закладзены капсулы з зямлёй гарадоў-герояў і Брэсцкай крэпасці-героя.

09.05.2023 12:30
|  Грамадства

78-й гадавіне Вялікай Перамогі святочны аўтапрабег прысвяцілі "Патрыёты Беларусі". Месца збору традыцыйнае - паркоўка ля аквапарка "Лябяжы".

09.05.2023 06:00
|  Грамадства

Некалькі народных прыкмет на 9 мая: свежы ранішні вецер удзень узмацняецца, а вечарам слабее - чакай  устойлівае яснае надвор'е; зязюля кувае часта і гучна - чакай добрае надвор'е.

08.05.2023 23:40
|  Грамадства

З 15:00 да заканчэння ўрачыстасцяў на плошчы Перамогі ўводзіцца часовае абмежаванне руху транспарту, за выключэннем грамадскага.

08.05.2023 23:30
|  У свеце

Пакуль падначаленыя Байдэна капаюць пад яго канкурэнта Трампа, рэспубліканцы ў Кангрэсе ідуць у контратаку. Старшыня камітэта Палаты прадстаўнікоў па наглядзе Джэймс Комер паведаміў, што ў сераду, 10 мая, пройдзе вялікая прэс-канферэнцыя, на якой раскажуць пра ўсе злачынствы сям'і Байдэн: "Мы збіраемся паведаміць амерыканскаму народу ўсю інфармацыю, якую мы атрымалі на гэты момант.

08.05.2023 23:15
|  Грамадства

Дыпламаты ў Германіі не даюць забыць пра Вялікую Перамогу. Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка сумесна з калегамі з Расіі і Арменіі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў на тэрыторыі савецкага мемарыяльнага комплексу ў берлінскім раёне Панкаў.

08.05.2023 23:00
|  Грамадства

Святочны эфір на канале "Беларусь 1" пачнецца 9 Мая з праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Роўна а 7-й гадзіне  раніцы вядучыя праекта звернуцца да гледачоў з Брэсцкай крэпасці - героя.

08.05.2023 21:45
|  Грамадства

Каштоўнасць міру ў вачах дзяцей, пазбаўленых дзяцінства. 80 гадоў таму Данбас - край вугалю і жалеза - быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

08.05.2023 17:00
|  Грамадства

Даніна памяці, павагі і пашаны. Напярэдадні Дня Перамогі па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы і акцыі

08.05.2023 11:45
|  Спорт

З Мадрыда ў Рым. Нядаўнія пераможцы іспанскага турніру (нагадаем, Арына Сабаленка ўзяла тытул у адзіночным разрадзе, а Вікторыя Азаранка - у парным) даведаліся імёны сваіх саперніц па прэстыжным старце ў сталіцы Італіі.

08.05.2023 11:20
|  У свеце

Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Стамбула. У Турцыі за тыдзень да выбараў  прайшоў маштабны мітынг прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

08.05.2023 10:00
|  У свеце

У руках кветкі і партрэты герояў. У цэнтры Вены прайшла акцыя "Бессмяротны полк". Мерапрыемства прымеркавалі да 78-й гадавіны свята Вялікай Перамогі.