Навiны

28.05.2023 17:00
|  Грамадства

Самыя яркія фестывальныя моманты "Славянскага базару" за мінулыя дзесяцігоддзі. Усе эмоцыі - на фота. Экспазіцыя адкрылася ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца".

28.05.2023 14:45
|  Грамадства

Дадатковыя альтанкі для пікніка, новыя шэзлонгі і спартыўныя комплексы. Гатоўнасць пляжаў да летняга сезона ацанілі ў сталіцы.

28.05.2023 14:25
|  Эканоміка

Аграрыі Беларусі нарыхтоўваюць зялёныя кармы. У першы ўкос убіраюць люцэрну і канюшыну, яны багатыя бялком і мікраэлементамі.

28.05.2023 13:45
|  У свеце

Амерыканскі нацызм у дзеянні. Сенатар ЗША Ліндсі Грэм падчас сустрэчы з Зяленскім назваў знішчэнне расіян "самым удалым" укладаннем грошай ЗША ў рамках дапамогі Украіне.

28.05.2023 12:40
|  Грамадства

Алея чароўных водараў і маляўнічых краявідаў. У Батанічным садзе час цвіцення духмянага бэзу. Палітра разнастайная: белыя, ружовыя, блакітныя і лілова-пурпурныя суквецці.

28.05.2023 12:00
|  У свеце

28 мая Азербайджан адзначае Дзень незалежнасці.З нацыянальным святам кіраўніка краіны Ільхама Аліева і ўсіх азербайджанцаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

28.05.2023 11:40
|  У свеце

У Румыніі пройдуць маштабныя вучэнні НАТА. У іх возьмуць удзел 10 тыс. вайскоўцаў з 13 краін альянсу і партнёраў. У манеўрах, якія стартуюць заўтра і прадоўжацца да 9 чэрвеня, задзейнічаюць 1700 адзінак тэхнікі.

28.05.2023 10:55
|  Грамадства

Да прафесійнага свята Дзяржпагранкамітэт правёў маштабнае свята на "Лініі Сталіна". Гасцей мерапрыемства чакала ваенна-патрыятычная праграма, выстава ўзбраення, выступленне роты ганаровай варты, дэманстрацыя прыёмаў рукапашнага бою, праца кінолагаў са службовымі сабакамі на мяжы, а таксама рэканструкцыя абароны пагранічнай заставы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

28.05.2023 10:40
|  Прэзідэнт

Ужо больш за стагоддзе першыя не толькі па прафесіі, але і па прызначэнні. 105-гадовы юбілей сёння адзначаюць беларускія пагранічнікі.

27.05.2023 22:07
|  Грамадства

Полацку - 1161! Самы старажытны горад Беларусі  адзначае дзень нараджэння. Святочнымі падзеямі   быў напоўнены ўвесь тыдзень, але самыя яркія мерапрыемствы   гараджан і гасцей чакалі сёння.

27.05.2023 21:59
|  Культура

Дух і традыцыі беларускага Вялікага на гастролях. Балетны склад адправіўся ў турнэ па гарадах Расіі,  дзе ў большасці сваёй  наш рэпертуар убачаць упершыню.

27.05.2023 21:40
|  Грамадства

Пытанні аховы здароўя будуць актуальныя заўсёды, для ўсіх у любое надвор'е і час года. Безумоўна, ёсць дасягненні, але і праблем у медыцыне пазбегнуць пакуль не ўдалося.

27.05.2023 21:34
|  Грамадства

У любое надвор'е,  днём і ноччу  яны ахоўваюць межы роднай краіны. Ужо  28 мая   зялёныя фуражкі адзначаць прафесійнае свята.

27.05.2023 17:10
|  У свеце

Адстойвала сваю пазіцыю крыкам. У ЗША сенатар ад Дэмакратычнай партыі Макела Кавана ўстроіла істэрыку на дэбатах па змене полу дзецьмі.

27.05.2023 15:50
|  Здарэнні

У Віцебскім раёне ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне смецця на палігоне цвёрдых бытавых адходаў на плошчы каля 1 тыс. кв

27.05.2023 15:30
|  Спорт

Сапраўдная футбольная феерыя адбылася на стадыёне ў Салігорску. Відовішчны матч паміж "Шахцёрам" і "Белшынай" запомніўся дзесяццю галамі і хет-трыкам салігорскага нападаючага.

27.05.2023 14:30
|  Грамадства

Папулярызацыя нацыянальнай літаратуры праз супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Новыя аспекты і абмен вопытам у сферы літаратуры.

27.05.2023 13:50
|  У свеце

Украіна афіцыйна запрасіла ў Германіі дальнабойныя крылатыя ракеты TAURUS, якія могуць даляцець да Масквы. Пра гэта паведамляе нямецкая газета.

27.05.2023 13:15
|  У свеце

Турцыя рыхтуецца да гістарычнага галасавання. Ужо заўтра ў краіне пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім будуць змагацца два кандыдаты: дзеючы лідар Рэджэп Таіп Эрдаган супраць прадстаўніка апазіцыі Кемаля Кылычдароглу.

27.05.2023 12:40
|  Грамадства

Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 28 мая, піша БЕЛТА. У нядзелю чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў.

27.05.2023 12:00
|  Грамадства

Кітай-горад і "ніхаа" замест "прывітанне" 27 мая каля ратушы. У афішы турыстычнага сезона Верхняга горада беларускай сталіцы Дзень культуры Паднябеснай.

27.05.2023 11:20
|  Грамадства

Старажытны Полацк з размахам святкуе дзень нараджэння. Гораду на Заходняй Дзвіне 1161. Урачыстасці стартавалі напярэдадні.

27.05.2023 10:45
|  У свеце

Прапанова прыняць Украіну ў НАТА была сур'ёзнай памылкай і прывяла да вайны. Гэта ў інтэрв'ю "Уол Стрыт Джорнал" заявіў былы дзяржсакратар ЗША.

27.05.2023 09:20
|  Грамадства

У некаторых лагерах Беларусі ў суботу, 27 мая, адкрываецца першая аздараўленчая змена, піша Sputnik. У большасці іншых устаноў аздараўленчая кампанія стартуе ў першы дзень летніх канікул - 1 чэрвеня.

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя