За справу ў імя жыцця. Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у сталіцы ўзнагародзілі тых, хто штодзень працуе на карысць беларусаў.
Навiны
У Італіі сёння агульнанацыянальная жалоба. У гэтыя хвіліны ў Міланскім саборы праходзіць цырымонія развітання з выдатным італьянскім палітыкам Сільвіа Берлусконі.
Канчатковыя рашэнні па правядзенні ўступнай кампаніі будуць прынятыя сёлета. Гэта сёння заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў Авальнай зале парламента.
C 4 чэрвеня УСУ страцілі на лініі баявога судакранання каля 7 з паловай тысяч чалавек забітымі і параненымі, паведамляе Мінабароны Расіі.
На ўступленне ў групу БРІКС заяўку падаў Егіпет. Адно з распачынанняў, якім займаецца зараз аб'яднанне, - максімальны перавод гандлю на альтэрнатыўныя валюты, будзь то нацыянальныя або ж стварэнне нейкай сумеснай валюты.
Польшча зноў скалынецца ад пратэстаў. Сёння пачнецца двухдзённая ўсепольская забастоўка жанчын. Яна ахопіць больш за 40 гарадоў, дзе тысячы актывістак выйдуць супраць заканадаўства краіны ў галіне абортаў, а таксама злачыннага кіравання партыі "Права і справядлівасць".
Сенсацыя ад амерыканскага канала Fox News. Аказваецца, выканаўчы дырэктар украінскай кампаніі Burisma захаваў аўдыёзапісы сваіх перамоваў з Джо Байдэнам і яго сынам Хантэрам, у якіх яны патрабавалі хабары.
Даць шанец на жыццё. Сусветны дзень донара крыві адзначаецца сёння ў краіне. Адным з першых добраахвотна здаў кроў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч разам з генсакратаром Чырвонага Крыжа і дырэктарам РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.
У краіне стартаваў асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання. Уступную кампанію адкрывае ЦТ па беларускай мове, 4 ліпеня завершыць сусветная гісторыя.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага
Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Прэзідэнт надаў увагу і журналістам. Першы адказаў на самыя вострыя пытанні карэспандэнтаў: пры якіх умовах у Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, як яе будзем захоўваць? Чаму Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу і, нарэшце, кіраўнік дзяржавы адказаў усім фэйкамётам пра стан здароўя.
У Расонскім раёне пошукавікі шукаюць самалёт часоў Вялікай Айчыннай вайны. Па аповядах старажылаў, дзве савецкія лётныя машыны пацярпелі крушэнне ў небе над вёскай Кавалі.
Інспекцыю ўстаноў сістэмы аховы здароўя Барысава сёння правёў прэм'ер-міністр. Абмяркоўвалі як на месцах арганізавана праца па выкананні даручэнняў Прэзідэнта ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Даручэнне на гэты конт, дадзенае кіраўніком дзяржавы напрыканцы мінулага года, выканана. Запушчаны серыйны выпуск самага масавага тыпу боепрыпасу - гэта 122-міліметровы рэактыўны снарад.
АПК пад пільнай увагай пракурораў. Зараз ідзе корманарыхтоўка. Ад таго, якія кармы гаспадаркі закладуць у траншэі, будзе залежаць, колькі атрымаюць малака і мяса.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся фестываль у гонар 90-годдзя дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды".
Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы ўзмацніла кантроль за двухколавым транспартам. Дарожныя міліцыянеры пільна сочаць за веласіпедыстамі, найперш, як яны выконваюць правілы перасячэння праезнай часткі.
Фінал Кубка па адукацыйнай робататэхніцы ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Навуковы рынг аб'яднаў больш як 400 удзельнікаў і трэнераў з Беларусі, Расіі і Кітая.
Індыя рыхтуецца да ўдару стыхіі. Штармавы цыклон "Біпарджой", які сфарміраваўся над Аравійскім морам, згодна з прагнозамі экспертаў, дасягне берагоў штата Гуджарат 15 чэрвеня.
Праверыць узровень зладжанасці для выканання задач у найкароткія тэрміны. Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання тылавога забеспячэння Узброеных сіл стартавала ў Беларусі.
Еўрасаюз шукае новых стратэгічных саюзнікаў. Брусель мае намер інвесціраваць у краіны Лацінскай Амерыкі 10 мільярдаў еўра ў абмен на рэсурсы.
Міжнародная арганізацыя працы перастае быць арганізацыяй, якая абараняе права на працу і занятасць людзей. Гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, каментуючы вынікі разгляду "беларускага пытання".
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
Застаецца 32 дні да XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Не толькі аб магіі лікаў сёння ішла размова падчас вялікага прэс-тура для журналістаў.













