Наталля Раманава

Вядучая праекта "Піт-стоп".

Кананюк (Раманава) Наталля Алегаўна. Нарадзілася ў г.Мінску 10.11.1987 г. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыялізацыі "бізнес-адміністрыраванне, рэкламна-інфармацыйная дзейнасць", спецыяльнасць - "менеджар-эканаміст". Таксама скончыла Маскоўскі інстытут гештальт-тэрапіі па спецыяльнасці "гештальт-тэрапеўт".

Да прыходу на тэлебачанне працавала ў сферы турызму і актыўна падарожнічала.

З 2015 года - выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 5".

З 2016 года - вядучая праграмы "PRO спорт. Навіны".

Любімы від спорту - плаванне і ёга.

Любімы фільм - "Спакуса".

Любімы пісьменнік - Дастаеўскі Ф. М.

Любімая кніга - "Ідыёт", "Прыніжаныя і зняважаныя".

Любімае месца адпачынку - Італія.

Хобі - дызайн і мадэляванне адзення.

З 2017 года - вядучая праекта "Піт-стоп"