Арташэс Антанян

Вядучы праекта "PRO спорт. Вынікі тыдня".

Нарадзіўся 12 ліпеня 1981 года ў г. Ерэван, Рэспубліка Арменія.

2 вышэйшыя адукацыі (у 2003 годзе скончыў юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна, у 2014 годзе - Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "рэжысёр відэафільма").

На тэлебачанні з 2002 года:

2002-2006 - тэлерадыёкампанія "Брэст";

2007-2012 - тэлеканал АНТ;

2012-2015 - УДТРК (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія, тэлеканалы "Спорт 1", "Расія 2"), радыё "Спорт FM" (Масква).

З сакавіка 2015 - Белтэлерадыёкампанія.

Віды спорту - футбол, хакей, баскетбол, тэніс, спартыўныя адзінаборствы.

Хобі: галоўнае - сям'я, далей - кіно, музыка, літаратура, падарожжы, спорт (аддаю перавагу тэнісу, баскетболу, фітнесу, бегу).

Любімыя аўтары - Фёдар Дастаеўскі, Фрэдэрык Бегбедэр, Ільф і Пятроў і іншыя.

Любімы фільм - хутчэй, любімы рэжысёр - Дэвід Лінч.

Любімы спартсмен - Марка Ван Бастэн, Майкл Джордан, Марыа Лем'е, Максім Мірны, Майкл Фелпс (адны МММ).

Месцы працы, якія найбольш запомніліся - Вена і чэмпіянат Еўропы - 2008, Алімпійскія гульні ў Сочы - 2014, матчы НХЛ і НБА ў Нью-Ёрку і Філадэльфіі, але ўпэўнены: самае цікавае яшчэ наперадзе!

"Імкнуся развівацца з таго самага моманту, калі ўпершыню апынуўся ля мікрафона. Менавіта па гэтай прычыне ў свой час перабраўся з Брэста ў Мінск, а пасля амаль 4 гады працаваў у Маскве. Разлічваю на тое, што мой вопыт паспрыяе новым дасягненням у тэлеэфіры. Люблю спорт ва ўсіх праявах. У сваіх каментарыях больш звяртаю ўвагі на эмоцыі спартсменаў, іх самааддачу, запал, камандную працу. Імкнуся да таго, каб як мага больш тэлегледачоў былі залучаныя ў спартыўнае шоу, якім без усялякіх сумненняў з'яўляецца абсалютна кожная трансляцыя".