Вольга Сацюк

Спявачка, тэлевядучая.


Першы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2003" у Капенгагене (Данія).


Уладальнік трох Гранд-прэмій і звання лаўрэата Cпецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.


2004 -2007 гг. - вядучая Усебеларускага тэлеконкурсу юных талентаў "Сузор'е надзей", Белтэлерадыёкампанія.

2005-2008 гг. - вядучая праграмы "Вас выклікае Спартландыя!", тэлеканал "ЛАД", Белтэлерадыёкампанія.

2004-2007 гг. - вядучая фіналу нацыянальнага адборачнага тура "Песня для "Еўрабачання", Белтэлерадыёкампанія.

2006-2008 гг. - вядучая Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Славянскі базар у Віцебску", тэлеканал "ЛАД".

З 2015 года - вядучая нацыянальнага хіт-парада "Сто песень для Беларусi" на тэлеканале "Беларусь 3".

У 2016 годзе - вядучая канцэрта фіналістаў VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" на тэлеканале "Беларусь 3".

У 2016 годзе вядучая святочнага канцэрта "Новы год з нацыянальным каларытам на "Беларусь 3".