Наталля Бібікава

Наталля Бібікава - вядучая і рэжысёр тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 3".


Працуе ў Белтэлерадыёкампаніі з 1998 года. Тады, амаль 20 гадоў таму, яна прайшла па кастынгу на ролю вядучай праграмы "Землякі". З 2000 года працуе ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" рэжысёрам і вядучай аўтарскай рубрыкі "Сцэна". Скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "актрыса", Наталля звязала з тэатрам сваю тэлевізійную працу.


Са снежня 2016 года Наталля з'яўляецца аўтарам, рэжысёрам і вядучай праграмы "Тэатр у дэталях" на тэлеканале "Беларусь 3".