Антон Сідарэнка

Журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Нарадзіўся і жыве ў Мінску. Заспеў эпоху кіно ў кінатэатрах.


 Прыйшоў у журналістыку напрыканцы існавання яе традыцыйнай формы. Аўтар аднаго з самых доўгаіснуючых блогаў у беларускім Інтэрнэце "КиноЧтиво" (kinopark.by), а таксама аўтар больш за 1000 рэцэнзій, інтэрв'ю, артыкулаў у сродках масавай інфармацыі. Стваральнік кінапраграм і вядучы пяці сезонаў клуба "Феномены кіно" ў мінскім кінатэатры "Ракета". Колішні супрацоўнік Музея гісторыі беларускага кіно. 


Любімы рэжысёр - Мікеланджэла Антаніёні. 


Аўтар стужкі "Неігравое кіно" (Беларускае тэлебачанне, 2004). 


Сфера інтарэсаў сёння - дакументалістыка.