Жан Сянкевіч

Нарадзіўся 28 лістапада 1990 года ў Мінску. Сумяшчаў вучобу на гістарычным факультэце БДУ з работай спартыўнага каментатара футбольных інтэрнэт-трансляцый. Гуляў у Вышэйшай лізе КВЗ Беларусі, удзельнічаў у міжнародных гумарыстычных праектах "Фактар смеху" і "Рассмяшы коміка". Пасля заканчэння ўніверсітэта некаторы час працаваў вядучым ранішняга радыёшоу "КофеОК".

У Белтэлерадыёкампаніі з 2017 года. Спачатку - пазаштатны карэспандэнт. Зараз - аўтар сцэнарыяў праграмы "Нічога сабе ньюз", вядучы моладзевага інтэрактыўнага праекта "Пін_код". Рыхтаваў да эфіру і працаваў у кадры дзённікаў "Славянскага базару ў Віцебску - 2018".

Захапляецца футболам, настольным тэнісам, марыць пакарыць Эверэст.