Юрый Ярошык

Вядучы і рэжысёр 

Скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "рэжысура кіно і ТБ", магістратуру БДАМ па спецыяльнасці "кінатэлемастацтва".

Двойчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

Лаўрэат шматлікіх кінафестываляў.

Пачаў працу ў Белтэлерадыёкампаніі ў якасці рэжысёра ў 2010 годзе. Аўтар і рэжысёр шматлікіх прома-кампаній для праектаў: "Добрай раніцы, Беларусь!", "Дзень у вялікім горадзе",  "Белорусское времечко", "Сэлфі-тур", "Кулінарная дыпламатыя", "Дзіцячае "Еўрабачанне-2010, 2019" у Мінску.

Вядучы перадач "Лёс гігантаў", "Сімвал Перамогі", аўтарскіх праектаў "Раскадроўка" і "Беларусь Life", "Падарожжа па Грузіі" (у супрацоўніцтве з "Арлом і рэшкай") на "Беларусь 1", "Тэлераніца" і "Уключайся!" на "Беларусь 2".