Ілья Конанаў

Вядучы тэлепраектаў "Капейка ў капейку" і "Уключайся!".

Нарадзіўся ў Мінску. У 2008 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (МЭСІ).

Прайшоў доўгі шлях ад шоумена да тэлевядучага. У Белтэлерадыёкампанію прыйшоў у 2014 годзе.

Удзельнік шматлікіх праектаў, у тым ліку дабрачынных, спартыўных. У рамках чэмпіянату свету па футболе сярод артыстаў атрымаў званне "Лепшы бамбардзір" каманды "Арт-старс".

Шматразовы прэтэндэнт на прыз сімпатый гледачоў у прафесійных конкурсах, уладальнік дыпломаў "Тэлевяршыня" ў 2014, 2015, 2017 гадах у намінацыях "Лепшы вядучы забаўных праграм" і "Лепшая забаўная праграма".