Юлія Заўгародняя

Нарадзілася ў Літве, пасталела ў Віцебску, жыве і працуе ў Мінску, пры гэтым ліча сябе віцяблянкай.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, магла б выкладаць рускую мову і літаратуру і беларускую мову і літаратуру, але не выкладалані дня, таму што з 3 курса стала працаваць на "Радыё-Віцебск", туды ж і размеркавалася. Не паспеўшы адрабіць 2 гады пасля інстытута, паехала ў Мінск пакараць сталіцу, здзяйсняць мару і працаваць на "Альфа Радыё"! Мара ажыццявілася, і з 2003 года стала вядучай ранішняга шоу на любімым радыё.

З 2009 года працавала праграмным дырэктарам радыё Unistar, з 2014-га - радыёстанцыі "Гумар FM".

З 2006 года - адна з нязменных вядучых праграмы "Белорусское времечко".

Вяла праекты "Тэхналогія", рэаліці-шоу "Цудоўная сямёрка".