Вольга Сарока

Вольга Сарока - вядучая жаночага ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе".

Нарадзілася ў 1975 годзе ў г. Баранавічы. У 1997 годзе скончыла Універсітэт культуры па спецыяльнасці "менеджар сацыякультурнай сферы".

У 1998 - 2001 гадах была вядучай суботняй праграмы "ВОКА - аб рэкламе і не толькі".

Займаецца рэкламай, мае тытул "Легенда рэкламы 2014 года".

У 2014 годзе  Вольга стала адной з вядучых праекта "Дзень у вялікім горадзе". 

Гадуе 2 сыноў, любіць падарожнічаць.