Вольга Шлягер

Шлягер Вольга Уладзіміраўна працуе ў Белтэлерадыёкампаніі з 2006 года. З 2016 года займае пасаду намесніка генеральнага прадзюсара генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі. 

Тэлевядучая праграм прымала актыўны ўдзел у стварэнні і рэалізацыі многіх паспяховых праектаў Белтэлерадыёкампаніі, такіх як "Добрай ранiцы, Беларусь!", "Белорусское времечко", "Рэпарцёр "Белорусского времечка", "ЛАДная раніца", "Дзень у вялікім горадзе", "Славянскі базар у Віцебску", "Трыумф. Героям спорту", народнае шоу "Я магу!", інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!". 

Адна з аўтараў і выканаўчых прадзюсараў Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", фінал якога адбыўся ў Мінску 25 лістапада.

Шлягер Вольга Уладзіміраўна адзначаная Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Белтэлерадыёкампаніі.