Вольга Плотнікава

Вольга Плотнікава - вядучая жаночага ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе".

Скончыла БГПУ імя М.Танка па спецыяльнасці "біялогія-валеялогія".

У 2003 годзе пачала пеўчую дзейнасць. З 2005-га - артыст-вакаліст Моладзевага тэатра эстрады. Спявачка, аўтар песенных тэкстаў.

З 2007 па 2010 гг. вяла тэлепраграму "Вялікі сняданак", была намінаваная ў тэлевізійным конкурсе "Тэлевяршыня" як лепшая вядучая музычна-забаўнай праграмы" (2010).

 У 2013 годзе паспрабавала сябе і ў ролі радыёвядучай і працуе на радыё па гэты дзень, вядзе аўтарскую праграму. 

У 2014 годзе  Вольга стала адной з вядучых праекта "Дзень у вялікім горадзе".