Алег Ціткоў

Тэлевядучы, шоумен.

Нарадзіўся 11 сакавіка 1972 года ў Мінску (Беларусь) у сям'і настаўніка.

У 1994 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "радыёфізіка і электроніка", выкладчык фізікі і інфарматыкі.
У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае і мясцовае кіраванне", кафедра псіхалогіі.

У сакавіку 2004 года прыйшоў на папулярную мінскую FM-станцыю "Альфа Радыё", дзе прапрацаваў да снежня 2007 года вядучым музычных праграм.
2004 - 2006 гг. - вядучы праграмы "Ратавальнікі".
2006 - 2012 гг. - вядучы папулярнай сацыяльна-забаўнай праграмы "Белорусское времечко".
2009 - 2010 гг. - вядучы праграмы "Рэпарцёр "Белорусского времечка".
2009 - 2011 гг. - вядучы, суаўтар і выканаўчы прадзюсар музычнага ток-шоу "Жывыгук" (Белтэлерадыёкампанія).
2012 - 2013 гг. - вядучы папулярнай ранішняй інфармацыйна-забаўнайпраграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".
2012 - 2013 гг. - прадзюсар штодзённага жаночага ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе".
Зараз - вядучы праграмы "Белорусское времечко" ("Беларусь 1").

Намінант Нацыянальнай тэлевізійнай прэміі "Тэлевяршыня" ў катэгорыі "Лепшая музычна-забаўная праграма" і "Лепшы вядучы музычна-забаўных праграм" (з музычным ток-шоу "Жывы гук" - у 2009 і 2010 гг.), "Прыз сімпатый гледачоў" - у 2011 г.

ЛЮБЛЮ
JAZZ, NEW AGE, HARD ROCK, CHILL OUT, DEEP HOUSE, DISCO 80-90.
Спорт: плаванне, трэкінг у гарах, горныя лыжы і хуткасць з выкідам адрэналіну - гэта параўнальна з тэлеэфірам.