Кацярына Пытлева

Кацярына Пытлева - вядучая жаночага ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе".

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (біялагічны факультэт). 

З 1997 года працуе ў якасці тэлевядучай, музычнага аглядальніка, журналіста, сцэнарыста, прадзюсара ў забаўных праектах беларускіх тэлеканалаў.

З 2002 года з'яўляецца аўтарам і вядучай радыёпраграм.

Таксама з 2012 года працуе ў якасці журналіста і вядучай спецыяльных праектаў на беларускім партале TUT.BY.

У 2020 годзе Кацярына  стала адной з вядучых  праекта "Дзень у вялікім горадзе" і аўтарам серыі сюжэтаў "Мамін выхадны".

Спявачка, паэтка, мама дваіх дзяцей.