Іна Югава

Іна Югава - вядучая жаночага ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе".

Нарадзілася ў Мінску, скончыла Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (спецыяльнасць - "культуралогія, аўдыёвізуальныя камунікацыі"). 

Працавала ў прадакшн-агенцтве, вяла крэатыўнае і насычанае жыццё, амаль як апісваў Бегбедэр. Затым кіравала рэкламным аддзелам электронных інтэрактыўных гульняў, дзе ствараўся ўнікальны прадукт, брэнд, каштоўнасці.  "Беларусы палюбілі ўсё, што мы зрабілі", - гаворыць Іна. 

Апошнія 10 гадоў Іна Югава кіруе тэлевытворчасцю электронных інтэрактыўных гульняў, вядзе розыгрышы латарэі на тэлеканале "Беларусь 2".  

У 2014 годзе  Іна  стала адной з вядучых праекта "Дзень у вялікім горадзе". 

Жыццёвае крэда: "Люблю ўсё, што раблю, і адчуваю, як усё, што раблю, любіць мяне!".